Тыдзень роднай мовы

План правядзення тыдня беларускай мовы 2024

19 лютага 2024 г.

Адбылося адкрыццё Тыдня беларускай мовы. На агульнашкольнай лінейцы настаўнік беларускай мовы і літаратуры М.Г. Бухавец пазнаёміла вучняў з планам правядзення Тыдня.

У бібліятэцы ўстановы адукацыі была арганізавана выстава «Матчына мова», якую падрыхтавала А.А. Хіневіч. Яна пазнаёміла вучняў з беларускімі аўтарамі, якія пісалі пра родную мову. Выставу наведалі вучні 3-9 класаў.

20 лютага 2024 г.

Дзень прайшоў пад дэвізам «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па беларуску». Родная мова непаўторная, цікавая і мілагучная. Вучні 3-9 класаў прысвяцілі свае камплементы беларускай мове «Сэрца родных слоў».

21 лютага 2024 г.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання патрыятызму і грамадскасці настаўнікі, работнікі і вучні 8 і 9 класаў прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктантце «Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў», прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гадзіна гісторыі і інфармацыі «21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы» прайшла з вучнямі 3-6 класаў, дзе дзеці даведаліся пра гісторыю святкавання гэтага дня.

22 лютага 2024 г.

З вучнямі групы падоўжанага дня прайшло мерапрыемства «Па старонках родных казак», дзе вучні пазнаёміліся з выставай кніг-казак «З рога ўсяго многа». Дзеці чыталі і расказвалі казкі беларускіх пісьменнікаў. Асабліва зацікавіла казка «Шасцікрылец храмагор» Міколы Бусько

23 лютага 2024 г.

У 3 і 4 класах прайшоў інтэлектуальны конкурс «Знаўцы мовы», дзе вучні з захапленнем удзельнічалі ў разнастайных конкурсах, якія раскрывалі веданне роднай мовы, спрыялі развіццю цікавасці да беларускай мовы.

З мэтай выхавання цікавасці і павагі да роднага слова быў арганізаваны конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў і народных казак «Малюем творы беларускіх аўтараў». Найбольш актыўны ўдзел прынялі вучні 4 і 7 класаў.