Тыдзень роднай мовы

План правядзення тыдня беларускай мовы 2025

Якія цудоўныя назвы і словы,

Якая цудоўная родная мова!

І ўсё мілагучна для слыху майго:

І звонкае «дзе», і густое «чаго».

              П.Панчанка

Панядзелак 17.02.2025

  1. Лінейка – адкрыццё тыдня (знаёмства з планам правядзення тыдня).
  2. Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”.

Аўторак18.02.2025

  1. Кніжная выстава “З любоўю да роднага слова” (3-9 класы)
  2. Інтэлектуальная гульня “Сэрцам роднага слова краніся”(8,9 класы)

Серада 19.02.2025

  1. Марафон чытальнікаў “Чытаем творы Рыгора Барадуліна” (3,4 класы)
  2. Лінгвістычнае спаборніцтва “Загадкі з кошыка” (3-9 класы)

Чацвер 20.02.2025

  1. Конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў і народных  казак (5 — 7 класы)
  2. Турнір-віктарына “Па краіне гукаў і літар”(3,4 класы)

Пятніца 21.02.2025

  1. Агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
  2. Музейны ўрок “Ручнікі – повязь вякоў”(5 — 9 класы).

Субота 22.02.2025

Лінгвістычны конкурс “У роднай  мовы – роднае карэнне”

17 лютага 2025 года. Сёння ва ўстанове адукацыі прайшло адкрыццё тыдня роднай мовы, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята і з планам мерапрыемстваў

Акцыя «Гавары са мной па-беларуску» пачалася з пачатковых класаў. Старшакласнікі раздалі вучням закладкі з беларуска-рускімі словамі, якія часта выкарыстоўваюцца ў мове. Вучням 5-9 класаў прапанавана выбраць сабе пажаданне ў «Куце жаданняў». Дэвізам акцыі былі словы «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску»

18 лютага 2025 года. З мэтай развіцця пазнавальнага інтарэсу школьнікаў сярод вучняў 7-9 класаў установы адукацыіпрайшла інтэлектуальная гульня «Роднага слова сэрцам краніся». Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах, якія садзейнічалі фарміраванню юеларускамонага слоўнікавага запасу.

Вучні 3-8 класаў наведалі кніжную выставу «З любоўю да роднага слова», якая была арганізавана ў бібліятэцы ўстановы адукацыі. Ала Аляксандраўна расказала пра пісьменнікаў, якія прысвяцілі сваю творчасць роднаму краю, беларускім людзям, непаўторнай прыгажосці навакольнай прыроды. Звярнула ўвагу на творчасць пісьменнікаў-юбіляраў Івана Навуменкі і Рыгора Барадуліна.

19 лютага 2025 года. З вучнямі 3-9 класаў было арганізавана лінгвістычнае спаборніцтва «Загадкі з кошыка». Вучаніца 6 класа Сініца Дар’я і вучань 5 класа Варэнік Ілья прапаноўвалі загадкі. Хто больш за ўсіх у класе адгадаў загадак, атрымаў салодкі прыз — цукеркі.

У вучняў пачатковых класаў прайшоў марафон чытальнікаў «Чытаем творы Рыгора Барадуліна», дзе вучні пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра аўтара і прачыталі творы, якія ім падабаюцца.

20 лютага 2025 года. У 3 і 4 класах адбыўся турнір «Па краіне гукаў і літар», дзе вучні падарожнічалі па розных прыпынках і адказвалі на пытанні, выконвалі заданні

Ва ўстанове адукацыі была арганізавана выстава малюнкаў вучняў 3-6 класаў «Наша мова спеўная, мілагучная» прысвечаных творам беларускіх аўтараў. Вучні прынялі ўдзел у галасаванні на лепшы малюнак. Аўтарам яго стала Сініца Ксенія.

21 лютага 2025 года. З мэтай выхавання пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, падтрымання цікавасці да беларускай мовы як духоўнага здабытку народа прайшоў музейны ўрок  “ручнікі – повязь пакаленняў”, у якім прынялі ўдзел вучні 5 – 9 класаў. На мерапрыемства была запрошана былая настаўніца гісторыі Руц Ганна Васільеўна, якая расказала вучням, як раней апрацоўвалі лён. Дзеці даведаліся з відэаролікаў, як раней людзі ткалі ручнікі і посцілкі.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.