Мерапрыемствы 21 лютага 2026 г.

Напрыканцы Тыдня беларускай мовы і літаратуры вучні 5 — 9 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні «Мова родная — мова людная». Пазнавальныя заданні, цікавыя конкурсы садзейнічалі актыўнасці вучняў, пашырэнню іх кругагляду, развіццю інтэлектуальнага ўзроўню, каманднай работы.