Ключевая идея информационно-образовательного проекта «ШАГ» – «Школа Активного Гражданина» в 2025/2026 учебном году – «Быть достойным гражданином – значит быть активным гражданином Республики Беларусь!».
23 октября 2025 г.
Мероприятия информационно-образовательного проекта «ШАГ» пройдут на тему: «Быть достойным гражданином Республики Беларусь – значит чтить законы своего государства и брать на себя ответственность за будущую судьбу своей страны».



23.10.2025 у “Ярэміцкай базавай школе ім. У.А. Калесніка” для вучняў 8-9 класаў прайшоў інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ па тэме “Быць дастойным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь – значыць шанаваць законы сваёй дзяржавы і браць на сябе адказнасць за будучыню сваёй краіны”. На першым этапе ШАГа “Мы даведаемся” вучні ўспомнілі і сістэматызавалі веды аб структуры дзяржаўнай улады, Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Усебеларускім народным сходзе, галінах дзяржаўнай улады, дзяржаўных узнагародах і прэміях. Падчас працы з лентайчасу “Асноўны закон краіны”, вучні пазнаёміліся з эвалюцыяй галоўнага дакумента краіны. Прайшло бліц-апытанне “Прававы экспрэс. Галіны дзяржаўнай улады”; праз воблака слоў “Актыўны грамадзянін” рабяты вызначылі: Якімі якасцямі павінен валодаць грамадзянін сваёй краіны?, Што ён павіненрабіць, а што не павінен?
На другім этапе ШАГа “Мы разважаем” вучні сустрэліся з прадстаўніком органаў мясцовага самакіравання старшынёй Ярэміцкага сельвыканкама, дэлегатам Усебеларускага народнага схода – Барычэўскім Сяргеем Васільевічам. Сустрэча прайшла ў фармаце “100 пытанняў даросламу”. Сяргей Васільевіч у ходзе адказаў на пытанні паказаў, як з узростам чалавека растуць яго правы, абавязкі і магчымасці для ўкладу ў будучыню нашай любімай краіны.
У ходзе рэалізацыі этапа 3 “Мы дзейнічаем” удзельнікі мерапрыемства адказвалі на пытанне “Што можна зрабіць сучаснай моладзі для будучыні наша краіны?” Вучні прапанавалі рад праектаў. Вырашана прыняць удзел у акцыі “Помнік”.
25 сентября 2025 г.
Мероприятия информационно-образовательного проекта «ШАГ» пройдут на тему: «Быть достойным гражданином Республики Беларусь – значит демонстрировать преданность своей Родине».



Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне пачуцця грамадзянскай адказнасці, патрыятызму і актыўнай жыццёвай пазіцыі навучэнцаў праз інтэрактыўныя формы работы, дыялог і творчыя заданні.
Гасцямі “ШАГа” былі:
Гуцуляк Юлія Вікенцьўна – упраўляючая справамі Ярэміцкага сельвыканкама
ШАГ 1 “Мы даведваемся” дазволіў вучням актуалізаваць веды пра пашпарт і дзяржаўныя сімвалы Беларусі, а таксама праверыць іх у інтэрактыўнай віктарыне.
ШАГ 2 “Мы разважаем” прайшоў у форме дыялогу. Юлія Вікенцьеўна падкрэслілі важнасць актыўнай грамадзянскай пазіцыі: “Дастойны грамадзяніна характарызуе не толькі веданне законаў, але і актыўная пазіцыя ў жыцці супольнасці”,
ШАГ 3 “Мы дзейнічаем” стаў творчым блокам “Грамадзянін будучыні”, дзе навучэнцы стварылі плакаты, слоганы і міні-праекты, адлюстроўваючы сваё разуменне паняцця “дастойны грамадзянін”: “Грамадзянін будучыні — гэта той, хто стварае мір і сяброўства!” “Дастойны грамадзянін — гэта адказнасць, сумленнасць і дабрыня!” Мерапрыемства дапамагло школьнікам зразумець, што быць дастойным грамадзянінам — значыць быць актыўным, сумленным і адказным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь.
