Мероприятие Школы Активного Гражданина 24.09.2026

24 верасня 2026 года з вучнямі 8-9 класаў у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” праведзена інфармацыйная гадзіна па тэме “Беларусь пачынаецца з мяне. Сувернітэт беларускай дзяржавы”.

ШАГ 1 «Мы даведваемся» — навучэнцы актуалізавалі свае веды пра сувернітэт беларускай дзяржавы. Паглядзелі відэаролік “Чаму ў Беларусі няма “чужых” нацыянальнасцей?”. Настаўнік расказаў навучэнцам, пра тое, што для іх галоўнае на сённяшні дзень —  гэта вучоба і ўсвядомленны выбар свайго прафесійнага шляху. Быць карысным сваёй краіне – значыць знайсці сваё прызванне. Прафесійны поспех кожнага з вучняў і паасобку стане агульным дасягненнем нашай агульнай і мірнай Беларусі.

ШАГ 2 «Мы разважаем» — навучэнцы правялі дыялог з госцем мерапрыемства, Гуцуляк Ю.В. старшынёй  сельскага Савета,  якая  паведаміла,  які ўклад можа прынесці моладзь  у ўзмацненне сувернітэту і незалежнасці беларускай дзяржавы. Якія спецыялісты і якіх прафесій сягодня асабліва запатрабаваны ў нашым раёне. Юлія Вікенцеўна дала параду маладому пакаленню як быць карысным сям’і, грамадству, Радзіме.

ШАГ 3 «Мы дзейнічаем» стаў практычнай часткай, дзе навучэнцы вырашалі пытанне: “ Што я магу зрабіць для ўмацавання незалежнай беларускай дзяржавы?” . Вучні  выказвалі свае меркаванні.