Відэапрэзентацыя «Самыя незвычайныя кнігі ў свеце» зацікавіла вучняў 5 — 9 класаў. Яны пазнаёміліся з самай вялікай і самай малой кнігамі ў свеце, як і чым могуць быць напісаны кнігі. ХХІ стагоддзе — стагоддзе новых тэхналогій. Якія новыя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для стварэння кніг і якія сучасныя кнігі ёсць — аб гэтым даведаліся з прэзентацыі вучні.



Вучні малодшых класаў любяць гуляць. Таму «завіталі» да іх беларускія гульні. З захапленнем навучэнцы ўдзельнічалі ў гульнях «Мароз», «Мікітавы лапці», «Прэла-гарэла» і інш. Пераможцы атрымалі салодкія прызы.









