Мерапрыемствы 18 лютага 2026 г.

З мэтай развіцця цікавасці да беларускай мовы, да народнай творчасці ў пачатковых класах быў праведзены гульнявы занятак «Беларуская скарбонка». Пад час правядзення вучні разгадвалі беларускія загадкі, з рассыпаных слоў складалі прымаўкі і прыказкі, тлумачылі іх значэнне.

Вучні ўстановы адукацыі наведалі выставу кніг «Прыгарніся да роднага слова», якая была арганізавана ў бібліятэцы. А.А. Хіневіч расказала пра беларускіх пісьменнікаў, якія прысвяцілі свае творы беларускай мове.

Зацікавілі вучняў 5 — 7 класаў і гучныя чытанні «Аб роднай мове з захапленнем і павагай», дзе яны чыталі вершы пра родную мову. Актыўна да іх падключыліся і вучні 9 класа.