Мерапрыемствы 16 лютага 2026 г.

Ва ўстанове адукацыі на агульнашкольнай лінейцы адбылося адкрыццё тыдня беларускай мовы «Родная мова, цудоўная мова! Ты нашых думак уток і аснова». Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Бухавец Марына Георгіеўна пазнаёміла з планам правядзення тыдня.

Вучні 5 — 9 класаў прынялі ўдзел у гадзіне інфармацыі «21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы», дзе пазнаёміліся з гісторыяй Дня роднай мовы.

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і развіцця цікавасці да роднага слова вучні школы прынялі ўдзел у акцыі «Пагавары са мной на мове нашай роднай».