План правядзення тыдня беларускай мовы 2025
Якія цудоўныя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае «дзе», і густое «чаго».
П.Панчанка
Панядзелак 17.02.2025
- Лінейка – адкрыццё тыдня (знаёмства з планам правядзення тыдня).
- Акцыя “Гавары са мной па-беларуску”.
Аўторак18.02.2025
- Кніжная выстава “З любоўю да роднага слова” (3-9 класы)
- Інтэлектуальная гульня “Сэрцам роднага слова краніся”(8,9 класы)
Серада 19.02.2025
- Марафон чытальнікаў “Чытаем творы Рыгора Барадуліна” (3,4 класы)
- Лінгвістычнае спаборніцтва “Загадкі з кошыка” (3-9 класы)
Чацвер 20.02.2025
- Конкурс малюнкаў да твораў беларускіх аўтараў і народных казак (5 — 7 класы)
- Турнір-віктарына “Па краіне гукаў і літар”(3,4 класы)
Пятніца 21.02.2025
- Агульнанацыянальная дыктоўка, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
- Музейны ўрок “Ручнікі – повязь вякоў”(5 — 9 класы).
Субота 22.02.2025
Лінгвістычны конкурс “У роднай мовы – роднае карэнне”
17 лютага 2025 года. Сёння ва ўстанове адукацыі прайшло адкрыццё тыдня роднай мовы, дзе вучні пазнаёміліся з гісторыяй свята і з планам мерапрыемстваў


Акцыя «Гавары са мной па-беларуску» пачалася з пачатковых класаў. Старшакласнікі раздалі вучням закладкі з беларуска-рускімі словамі, якія часта выкарыстоўваюцца ў мове. Вучням 5-9 класаў прапанавана выбраць сабе пажаданне ў «Куце жаданняў». Дэвізам акцыі былі словы «Рускай мове дай разгрузку — размаўляй па-беларуску»









18 лютага 2025 года. З мэтай развіцця пазнавальнага інтарэсу школьнікаў сярод вучняў 7-9 класаў установы адукацыіпрайшла інтэлектуальная гульня «Роднага слова сэрцам краніся». Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў розных конкурсах, якія садзейнічалі фарміраванню юеларускамонага слоўнікавага запасу.






Вучні 3-8 класаў наведалі кніжную выставу «З любоўю да роднага слова», якая была арганізавана ў бібліятэцы ўстановы адукацыі. Ала Аляксандраўна расказала пра пісьменнікаў, якія прысвяцілі сваю творчасць роднаму краю, беларускім людзям, непаўторнай прыгажосці навакольнай прыроды. Звярнула ўвагу на творчасць пісьменнікаў-юбіляраў Івана Навуменкі і Рыгора Барадуліна.



19 лютага 2025 года. З вучнямі 3-9 класаў было арганізавана лінгвістычнае спаборніцтва «Загадкі з кошыка». Вучаніца 6 класа Сініца Дар’я і вучань 5 класа Варэнік Ілья прапаноўвалі загадкі. Хто больш за ўсіх у класе адгадаў загадак, атрымаў салодкі прыз — цукеркі.






У вучняў пачатковых класаў прайшоў марафон чытальнікаў «Чытаем творы Рыгора Барадуліна», дзе вучні пазнаёміліся з цікавымі звесткамі пра аўтара і прачыталі творы, якія ім падабаюцца.



20 лютага 2025 года. У 3 і 4 класах адбыўся турнір «Па краіне гукаў і літар», дзе вучні падарожнічалі па розных прыпынках і адказвалі на пытанні, выконвалі заданні






Ва ўстанове адукацыі была арганізавана выстава малюнкаў вучняў 3-6 класаў «Наша мова спеўная, мілагучная» прысвечаных творам беларускіх аўтараў. Вучні прынялі ўдзел у галасаванні на лепшы малюнак. Аўтарам яго стала Сініца Ксенія.



21 лютага 2025 года. З мэтай выхавання пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, падтрымання цікавасці да беларускай мовы як духоўнага здабытку народа прайшоў музейны ўрок “ручнікі – повязь пакаленняў”, у якім прынялі ўдзел вучні 5 – 9 класаў. На мерапрыемства была запрошана былая настаўніца гісторыі Руц Ганна Васільеўна, якая расказала вучням, як раней апрацоўвалі лён. Дзеці даведаліся з відэаролікаў, як раней людзі ткалі ручнікі і посцілкі.






З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

